27 чэрвеня 2025 года ў філіяле БДТУ “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў “Развіццё” (далей – Філіял) адбылася сустрэча калектыву Філіяла з прадстаўніком Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Шарстнёвым Паўлам Іванавічам.
У ходзе прафілактычнай гутаркі Павел Іванавіч давёў інфармацыю аб абстаноўцы з пажарамі, якая склалася на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, нагадаў асноўныя правілы пры спальванні смецця на ўласнай тэрыторыі і пры развядзенні вогнішчаў.
Павел Іванавіч зрабіў акцэнт на правілах паводзін у лясных масівах і на вадаёмах і спыніўся на тэме забеспячэння пажарнай бяспекі, расказаў, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама нагадаў парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і нумара аварыйных службаў.
На заключным этапе сустрэчы калектыву Філіяла з прадстаўніком Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Павел Іванавіч Шарстнёў адказаў на шэраг пытанняў, якія цікавяць супрацоўнікаў Філіяла.
