Філіял установы адукацыі “БДТУ” “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў “Развіццё” працуе пад таварным знакам “Адукацыйны цэнтр “Развіццё” па ўсёй Рэспубліцы Беларусь.
Шмат гадоў мы працуем у строгай адпаведнасці з заканадаўствам у сферы адукацыі, пастаянна ўкараняючы сучасныя тэхналогіі ў адукацыйны працэс.
1944
28 красавіка
Загадам Народнага Камісара лясной прамысловасці БССР №188/К ад 28 красавіка 1944 года была ўтворана Васілевіцкая аўташкола.
Размяшчалася яна па адрасе: Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, в. Васілевічы з мэтай падрыхтоўкі механізатараў для аднаўлення народнай гаспадаркі БССР.
1952
15 жніўня
Пераезд
15 жніўня 1952 года вучэбна-курсавая база пераведзена ў г. Бабруйск і размешчана ў памяшканнях Бабруйскага аўтарэмзавода.
1953
31 студзеня 1953 - 1 студзеня 1954
Перайменаванне
На падставе Загада Міністра лясной прамысловасці БССР №11/К ад 31 студзеня 1953 года Васілевіцкая вучэбна-курсавая база перайменавана ў Бабруйскую вучэбна-курсавую базу Мінлеспрама БССР, а 01 студзеня 1954 года - у Бабруйскую лесатэхнічную школу
1993
9 сакавіка
Уваходжанне ў склад канцэрна
Бабруйская лесатэхнічная школа ўваходзіла ў склад Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09 сакавіка 1993 года № 136 і дзейнічала на прынцыпах поўнага гаспадарчага разліку і самаакупнасці
2003
красавiк
Перайменаванне
У красавіку 2003 года рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта перайменаваны
у Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Навучальны цэнтр па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі
і перападрыхтоўцы кадраў ляснога комплексу»
у Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Навучальны цэнтр па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі
і перападрыхтоўцы кадраў ляснога комплексу»
2020
10 красавіка
Рэгістрацыя таварнага знака
у 2020 годзе мы зарэгістравалі таварны знак Адукацыйны цэнтр Развіццё, пад якім зараз працуем
2022
28 снежня
Перайменаванне
У 2022 годзе перайменаваны ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Развіццё»
2024
1 чэрвеня
Рэарганізацыя
У 2024 годзе адбылася рэарганізацыя ў філіял установы адукацыі БДТУ “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў “Развіццё”
