14 лютага 2025 года ў Мінску прайшла 22-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера. Навучальныя тэхналогіі». Гэта маштабная падзея сабрала вядучыя адукацыйныя ўстановы, працадаўцоў і спецыялістаў у галіне навучання і кар'ернага росту. У гэтым годзе асноўная тэма выставы – «Будучыня наступае сёння» – стала не проста лозунгам, а рэальным адлюстраваннем сучасных тэндэнцый у адукацыі і прафесійным развіцці.
«Мы цалкам згодны з дадзеным сцверджаннем. Ад рашэнняў, прынятых сёння, залежыць наша будучыня. Таму мы і займаемся адукацыяй дарослых, каб у вас заўсёды была магчымасць развіцця і росту!»
— Максім Мікалаевіч Судзько, дырэктар філіяла
Яго словы падкрэсліваюць значнасць бесперапыннага навучання і прафесійнага ўдасканалення для паспяховага будавання кар'еры.
Сённяшнія рашэнні сапраўды фармуюць заўтрашні дзень, таму рэкамендуем развівацца, навучацца, імкнуцца да асабістага росту!
Фотагалерэя
1/10
—
