Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Сайт
Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" (БДТУ) з'яўляецца буйным шматпрофільным вучэбна-навуковым цэнтрам Рэспублікі Беларусь, які рыхтуе спецыялістаў для вытворчай і сацыяльнай сфер эканомікі па 31 спецыяльнасці і 62 спецыялізацыях вышэйшай адукацыі, 37 спецыяльнасцях магістратуры, 27 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай і прафесійна- тэхнічнай адукацыі і 9 спецыяльнасцям перападрыхтоўкі кадраў. У 2013 і 2014 гг. істотна пашыраны спектр адукацыйных паслуг на аснове адкрыцця падрыхтоўкі спецыялістаў па 5 новых спецыяльнасцях і спецыялізацыях I ступені вышэйшай адукацыі; магістраў па 4 новых спецыяльнасцях магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай; інтэграванай падрыхтоўкі па 11 спецыяльнасцях у завочнай форме атрымання адукацыі; перападрыхтоўкі па 2 новых спецыяльнасцях.
